Усе навіны

Экс-трэнер «Нёмана» Пушкоў: «Будзе лепш, калі зборную Беларусі будзе ўзначальваць трэнер мiнскага «Дынама»

20 сакавіка 2023, 12:47

Расійскі спецыяліст, экс-трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў падзяліўся меркаваннем аб магчымай ракіроўцы на пасадзе галоўнага трэнера мінскага «Дынама».

Нагадаем, раней паведамлялася, што клуб можа пакінуць Крэйг Вудкрафт. Яго месца можа заняць Андрэй Разін.

– На ваш погляд, ці варта пакідаць у камандзе галоўнага трэнера канадца Крэйга Вудкрафта?

– Без каментарый. Гэта справа кіраўніцтва.

– Цяпер у мінскае «Дынама» актыўна сватаюць Андрэя Разіна, які з «Поўначсталлю» у плэй-оф ледзь не выбіў ЦСКА. Ці добры гэта варыянт?

– Андрэй паказваў добры ўзровень на працягу апошніх гадоў. Поўначсталь на працягу ўсяго рэгулярнага сезону нядрэнна выступала і добра ўвайшла ў гульні на выбыванне. Усе перамогі звязваюць менавіта з ім.

– Калі Вудкрафт усё ж такі пакіне мінскае «Дынама», то паўстае пытанне з галоўным трэнерам зборнай Беларусі, якім зараз таксама з'яўляецца Вудкрафт. На вашую думку, галоўным трэнерам нацыянальнай каманды абавязкова павінен быць настаўнік мінскага «Дынама» ці займацца справамі зборнай павінен вызвалены спецыяліст?

– З аднаго боку лепш, калі займаецца вызвалены спецыяліст, але з другога боку лепш той, які працуе ў абойме. У выпадку з беларускім хакеем, я думаю, што будзе лепш, калі зборную Беларусі будзе ўзначальваць трэнер мінскага «Дынама», таму што большая частка гульцоў у нацыянальнай камандзе са складу «зуброў».

Ну а гульцамі з іншых каманд могуць заняцца яго памагатыя. У прынцыпе, усе беларускія хакеісты, якія выступаюць за іншыя клубы, знаходзяцца навідавоку.

– Ці справіцца Разін на пасадзе галоўнага трэнера зборнай, бо раней у яго падобнага досведу працы не было?

– Складана адказаць на гэтае пытанне, як гаворыцца, трэба паспрабаваць, – сказаў Пушкоў.