Усе навіны

Міхаіл Захараў: «Магу адназначна сказаць, што ў наступным годзе буду працаваць трэнерам. Экстраліга? Не, бяры вышэй»

20 сакавіка 2023, 20:36
1

Экс-галоўны трэнер «Юнацтва» і зборнай Беларусі Міхаіл Захараў расказаў аб працягу сваёй трэнерскай кар'еры.

– Я гатовы быў узначаліць «Дынама-Маладзечна», яны мне патэлефанавалі, я кажу: я гатовы… Калі б узначаліў «Дынама-Маладзечна», хоць яны і так малайцы, але ведаю, што 100% мы былі б з медалямі.

– Дык калі вы ўжо вернецеся ў чэмпіянат?

– Гэта не ад мяне залежыць. Так сапраўды, не крывячы душой, не ад мяне. Я готаў хоць сёння працаваць.

Магу адназначна сказаць, што ў наступным годзе буду працаваць трэнерам. Дзе, я не буду казаць, але я буду.

– Экстраліга? Не?

– Не, бяры вышэй, – сказаў Захараў.