Усе навіны

Крэйг Вудкрафт: «Відавочна, калі я сяджу тут, калі выступ у плэй-оф завершаны, мы не дасягнулі маёй мэты»

21 сакавіка 2023, 11:49

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт адзначыў плюсы і мінусы выступлення каманды ў сезоне 2022/23.

«Хачу растлумачыць тое, як гляджу на сезон. Трэба браць да ўвагі мэты і вынікі.

Любы трэнер ставіць максімальныя задачы. У першы дзень трэнінг-кемпу казаў, што мы тут пачынаем шлях для таго, каб выйграць Кубак Гагарына. Відавочна, калі я сяджу тут, калі выступ у плэй-оф завершаны, мы не дасягнулі маёй мэты. Таму я не задаволены.

Наступная мэта. Развіццё маладых гульцоў. Дзевяць маладых беларусаў дэбютавалі ў КХЛ у сезоне-2022/23. Гэта нямала. Калі вы азірнецеся на апошнія тры сезоны, то 27 беларускіх гульцоў дэбютавалі ў КХЛ. Гэта вялікая лічба. Якраз трэба тры гады, каб гулец развіўся і выйшаў на новы ўзровень.

Таксама трэнерскі штаб за гэтыя гады атрымліваў досвед. За гэтыя гады працавалі маладыя беларускія трэнеры. Гэта таксама быў адзін з плянаў. У цэлым задаволены развіццём », – сказаў Вудкрафт.