Усе навіны

Протас вызначыўся галявой перадачай за «Вашынгтон». «Кэпіталз» саступілі «Каламбусу»

22 сакавіка 2023, 08:20

22 сакавіка адбыўся чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, у якім «Вашынгтон», за які гуляе беларускі нападаючы Аляксей Протас, дома саступіў «Каламбусу» з лікам 6:7. «Кэпіталз» вялі 3:0 па ходзе сустрэчы.

Протас быў дададзены ў заяўку на матч у апошні момант, замяніўшы Нікаля Обе-Кюбеля.

На рахунку беларуса галявая перадача на Конара Шыры, які закінуў трэцюю шайбу ў вароты «Каламбуса».

Протас правёў на лёдзе 11:45, за якія аформіў асіст, нанёс 2 кідкі па варотах саперніка, здзейсніў 1 перахоп і 1 страту і заблакаваў 1 кідок саперніка, пры паказчыку карыснасці «+1».

У гэтым сезоне беларус набраў 12 (3+9) балаў у 48 сустрэчах, пры паказчыку карыснасці «-4» і 10 хвілінах штрафу.