IIHF працягнула адхіленне Беларусі і Расіі ад міжнародных турніраў. Зборныя не выступяць на ЧС-2024

22 сакавіка, 18:25
1

Савет Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) прадоўжыў адхіленне зборных Беларусі і Расіі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах сезона-2023/24 пад эгідай арганізацыі.

«На падставе дэталёвай ацэнкі рызык, праведзенай вядомай кампаніяй, якая спецыялізуецца на іх ацэнцы, звязаных з рознымі глабальнымі праблемамі, рада IIHF вызначыла, што паўторнае ўключэнне зборных Расіі і Беларусі ў спаборніцтвы арганізацыі пакуль небяспечнае. І гэта застанецца небяспечным на маючы адбыцца сезон-2023/24. Такім чынам, IIHF працягне сезон-2023/24 без зборных Расеі і Беларусі», – гаворыцца ў заяве.

Адзначым, што Расія і Беларусь не прымуць удзел у чэмпіянаце свету ў 2024 годзе, які пройдзе ў Чэхіі.

Нагадаем, што рада IIHF у канцы лютага 2022 года адхіліла зборныя Беларусі і Расіі ад міжнародных спаборніцтваў на нявызначаны тэрмін з-за вайны ва Украіне.

Скоро сдохнет пыня, слава Украини; тогда скорей всего бан и снимут
Адказаць
...
...