Усе навіны

Нападаючыя мінскага «Дынама» Дзямкоў і Пышкайла дапамогуць «Шахцёру» у плэй-оф экстралігі

23 сакавіка 2023, 19:42
2

Прэс-служба мінскага «Дынама» паведаміла, што нападаючыя каманды Арцём Дзямкоў і Мікіта Пышкайла пераведзены ў «Шахцёр». Яны згуляюць за салігарчан у паўфінальных матчах плэй-оф экстралігі супраць «Металурга».

У сезоне-2022/23 Дзямкоў згуляў за мінскае «Дынама» ў КХЛ 16 гульняў у рэгулярным чэмпіянаце і набраў 6 (2+4) ачкоў пры «-1». У плэй-оф 6 матчаў, «-2».

Пышкайла згуляў у 59 матчах, у якіх набраў 6 (2+4) ачкоў пры «-5». У плэй-оф на яго рахунку 6 гульняў і 3 (2+1) дзейсныя балы з «+1».