Усе навіны

Галоўны трэнер «Дынама-Шыннік» Міхалёў: «MVP сезона? Каўгарэня. Мы адзін аднаго ў пачатку сезона не разумелі, шмат у нас цёрак было, але не кожны можа павесці каманду наперад»

23 сакавіка 2023, 23:55

Галоўны трэнер «Дынама-Шыннік» Андрэй Міхалёў назваў MVP сезона-2022/23.

– Хто стаў MVP гэтага сезона?

– Я назаву, напэўна, усю каманду.

– Так нельга.

– Нельга? Ну, ведаеце, у мяне складаная сітуацыя склалася з Цімафеем Каўгарэнем, трошкі мы адзін аднаго ў пачатку сезона не разумелі, шмат у нас цёрак было. Я думаю, Цімафей Каўгарэня. Ён добры, спагадлівы, але крыху не разумеў ён мяне, што ад яго патрабуецца, таму такія ў нас пытанні ўзнікалі.

– Дзіўна, я думала Сацішвілі…

– Соцік, зразумела, - ён бамбардзір. Але на гэтым месцы кожны хакеіст можа быць, а каб завесці каманду, павесці яе наперад… Не кожны можа, – сказаў Міхалёў.