Усе навіны

Корабаў пра пераход у «Металург»: «Эмоцый ад плэй-оф з мінскім «Дынама» не хапіла? Дакладна. Плей-оф – гэта лепш, чым сэкс. Хочацца працягваць атрымліваць гэтыя эмоцыі»

24 сакавіка 2023, 14:50

Экс-абаронца мінскага «Дынама» Дзмітрый Корабаў распавёў аб матывацыі перайсці ў «Металург» перад стартам паўфінальнай серыі плэй-оф экстралігі супраць «Шахцёра».

– Патэлефанаваў Дзмітрый Саныч Краўчанка, прапанаваў згуляць за «Металург» у плэй-оф. Я з дзяцінства знаёмы з гэтым трэнерам, ён працаваў з нашым узростам, потым трэніраваў мяне ў фарм-клубе ў Гомелі. Параіўся з сям'ёй, падумаў дзянёк-два і прыняў рашэнне згуляць за Жлобін.

– У вас з «Дынама» быў няпросты і доўгі сезон у КХЛ. Атрымліваецца, эмоцый ад плэй-оф з «зубрамі» не хапіла?

– Дакладна не хапіла. Плей-оф – гэта асаблівы турнір. Гэта лепш, чым сэкс :) Хочацца працягваць атрымліваць гэтыя эмоцыі, пасекчыся. У «Шахцёры» таксама шмат гульцоў з «Дынама», таму будзе цікава.

– Праблем з адаптацыяй у новай камандзе ў цябе напэўна не будзе.

– У прынцыпе, я не канфліктны чалавек. Думаю, праблем не ўзнікне. Ды і сапраўды, з многімі гуляў раней у адной камандзе: з Сяргеем Касціцыным, з Гаўрусам, Кузняцовым, Пінчуком. Плюс з Воранавым перасякаліся ў Маладзечна, а з Саламонавым у «Гомелі».

– Ты станавіўся чэмпіёнам Беларусі, але было гэта вельмі даўно.

– Так, 15 гадоў ужо прайшло. Я тады з «Гомелем» выйграў Кубак Беларусі, а перад плей-оф мяне запрасілі ў «Керамін», які стаў чэмпіёнам. Хацелася б паўтарыць тыя пачуцці. Для кожнага спартоўца важна ставіць сабе мэту і ісці да яе. Даўно ў мяне не было падобных эмоцый. Апошні раз у Амерыцы, калі мы дайшлі да фіналу АХЛ з «Сірак'юз», але тады ўсё ж такі прайгралі.

– У чым твая галоўная матывацыя: перайшоў у «Металург» за трафеем ці проста хочаш атрымаць кайф ад плэй-оф?

– Гэта ўзаемазвязана. Хочацца кайфануць ад эмоцый у гульні і дамагчыся мэты – выйграць з «Металургам» кубак, – сказаў Корабаў.