Зборная Беларусі правядзе 8 таварыскіх гульняў супраць Расіі U-25 у маі

24 сакавіка, 18:25
0

Зборная Беларусі з 2 па 16 траўня правядзе серыю таварыскіх матчаў супраць зборнай Расіі.

«У мэтах умацавання супрацоўніцтва паміж дружалюбнымі краінамі, а таксама ў рамках падрыхтоўкі кандыдатаў у нацыянальную зборную Расіі ва ўмовах палітычнай ізаляцыі ад галоўных міжнародных турніраў, аб'яўляем пра турнэ зборнай маладых зорак Расіі – «Расіі U-25» – і нацыянальнай каманды Беларусі.

Турнэ пройдзе з 2 па 16 траўня ў гарадах трох краін. У шэрагу матчаў таксама прыме ўдзел нацыянальная зборная Казахстана» – гаворыцца на сайце ФХР.

Чэлябінск

2 мая Расія U-25 – Беларусь

3 мая Расія U-25 – Беларусь

Астана, Казахстан (турнір трох каманд)

5 мая Казахстан – Расія U-25

6 мая Расія U-25 – Беларусь.

Краснаярск

9 мая Расія U-25 – Беларусь.

Тула

12 мая Расія U-25 – Беларусь

13 траўня Расія U-25 – Беларусь

Мінск, Беларусь

15 мая Беларусь – Расія U-25

16 мая Беларусь – Расія U-25

Нагадаем, што рада IIHF у канцы лютага 2022 года адхіліла зборныя Беларусі і Расіі ад міжнародных спаборніцтваў на нявызначаны тэрмін з-за вайны ва Украіне. 22 сакавіка бан быў працягнуты.