Усе навіны

«+3» Калячонка дапамаглі «Тусону» разграміць «Каларада», «Сірак'юз» Усава саступіў «Хершы»

26 сакавіка 2023, 10:13

«Тусон» Уладзіслава Калячонка разграміў «Каларада» (7:1).

Беларускі абаронца выканаў 1 кідок у створ брамы і завяршыў сустрэчу з паказнікам карыснасці «+3».

У 62 матчах цяперашняга сезону АХЛ на рахунку Калячонка 17 (3+14) ачкоў пры 52 хвілінах штрафу і паказніку карыснасці «+ 6». Акрамя таго, ён правёў 2 паядынкі без набраных ачкоў за «Арызону» ў НХЛ.

«Сірак'юз» Іллі Усава дома саступіў «Хершы» (1:4).

Беларускі нападнік скончыў сустрэчу з паказнікам карыснасці «0».

Адзначым, што Усаў не закідвае на працягу 31 матчу. Апошні раз беларускі хакеіст адзначыўся ўзяццем брамы 26 лістапада, калі закінуў у гульні супраць «Правідэнса».

Усяго ў 47 матчах сезону АХЛ на рахунку Усава 13 (2+11) ачкоў пры 22 хвілінах штрафу і паказніку карыснасці «+2».