Усе навіны

«Адмірал» Лісаўца вылецеў з Кубка Гагарына, абаронца паказаў найлепшую выніковасць у плэй-оф КХЛ у кар'еры

26 сакавіка 2023, 13:48

«Адмірал» Яўгена Лісаўца саступіў «Ак Барсу» (1:3) і скончыў выступ у Кубку Гагарына, саступіўшы ў серыі з лікам 2 – 4.

Беларускі абаронца адзначыўся асістам пры адзіным узяцці брамы «Адміралам».

Усяго ў плэй-оф хакеіст набраў 4 (2+2) ачкі ў дзесяці сустрэчах. Гэта найлепшы вынік Лісаўца ў кар'еры.