Усе навіны

Жэрдзеў аб сыходзе з «Дынама-Маладзечна»: «Ніхто са мной кантракту не скасоўваў. Пагадненне было з адкрытай датай»

26 сакавіка 2023, 19:04

Расійскі нападаючы Мікалай Жэрдзеў падзяліўся меркаваннем аб сваім сыходзе з «Дынама-Маладзечна».

– Ніхто са мной кантракту не скасоўваў. Пагадненне з «Дынама-Маладзечна» было з адкрытай датай. Каманда патрапіла ў плэй-оф, завяршыла свой выступ у першым раундзе.

Першапачаткова паміж бакамі была такая дамова: як толькі сканчаецца плэй-оф, мы растаемся па ўзаемнай згодзе.

Ці выканалі перада мной фінансавыя абавязацельствы? Так, усё добра, я ўдзячны клубу. Дзякуй заўзятарам і ўсёй арганізацыі, – сказаў Жэрдзеў.

38-гадовы форвард згуляў у Экстралізе 32 матчы, у якіх набраў 17 (5+12) ачкоў. У плей-оф Жэрдзеў правёў адзін матч без набраных ачкоў.