Усе навіны

Экс-варатар зборнай Беларусі Трус: «У гэтым сезоне я нідзе не гуляў. Працую трэнерам і займаюся сам. Хутчэй за ўсё, перайду на трэнерскую працу як на асноўную»

29 сакавіка 2023, 15:32

34-гадовы экс-варатар зборнай Беларусі Віталь Трус расказаў, што задумваецца аб завяршэнні кар'еры хакеіста.

– У гэтым сезоне я нідзе не гуляў. Працую трэнерам і займаюся сам. Хутчэй за ўсё, перайду на трэнерскую працу як на асноўную.

– Ёсць верагоднасць, што адновіце кар'еру?

– Улетку сапраўды вызначуся. Ёсць некалькі варыянтаў быць трэнерам у камандах. Калі ўсё складзецца, поўнасцю засяроджуся на гэтым.

– Варыянты ў Літве ці не толькі?

– Ну, у Літве я ў трох розных школах, працы хапае. Прапануюць застацца. Ёсць яшчэ варыянты з Беларусі. Думаю, да лета вырашу, што рабіць далей, – прыводзіць словы Труса Telegram-канал BYsport.

Трус з'яўляецца ўдзельнікам двух Алімпійскіх гульняў. Апошнім клубам беларускага брамніка быў украінскі «Краматорск». Да гэтага ён правёў 5 гадоў у «Нёмане», з якім стаў двухразовым чэмпіёнам Беларусі і двухразовым уладальнікам Кубка Салея.