Усе навіны

В. а. гендыра «Дынама» Каркоцкі: «Хацелася б пакінуць 80% каманды. Трэба даведацца, што перашкодзіла ў сезоне, паглыбіцца ў гэтыя моманты»

29 сакавіка 2023, 16:04

В. а. гендыра мінскага «Дынама» Арцём Каркоцкі падвёў вынікі сезона ў КХЛ, а таксама распавёў аб тым, якую частку каманды хоча пакінуць менеджмент клуба.

– Як мага больш хацелася б захаваць. Калі казаць у працэнтных суадносінах, вядома, хацелася б 80% пакінуць ад той каманды, якая была. Мы не заўсёды можам паўплываць на такія рэчы, як бюджэты каманд... Гранды там СКА, «Авангард», «Ак Барс» могуць сабе дазволіць сабе крыху больш.

Наша задача ўтрымаць гульцоў і зрабіць тут баяздольны калектыў.

Вудкрафт цяпер – гэта адзіны трэнер на дадзены момант, які 3 гады запар выводзіў каманду ў плэй-оф. Як мы можам бачыць, шмат беларускіх гульцоў атрымалі шанц праявіць сябе і згуляць за «Дынама». І нехта, мы бачым, заняў адны з лідзіруючых пазіцый, нехта рабіў першыя крокі.

Адназначна падводзіць вынікі зараз, можа быць, рана: трэба перагаварыць з трэнерам і гульцамі, паглядзець, якая была атмасфера, што перашкодзіла, можа быць, даведацца, паглыбіцца ў гэтыя моманты, каб рабіць адназначныя высновы, – сказаў Каркоцкі.