Усе навіны

НХЛ: «Нью-Джэрсі» Шаранговіча перамог«Рэйнджэрс», «Вашынгтон» Протаса моцна саступіў у гасцях у «Тампы» і іншыя матчы

31 сакавіка 2023, 08:40

У ноч на 31 сакавіка адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Нью-Джэрсі» Ягора Шаранговіча абыграў «Рэйнджэрс» (2:1). Шаранговіч правёў на лёдзе 12:59 (з іх 1:41 у меншасці), нанёс 2 кідкі. У сезоне ў Шаранговіча 29 (13+16) ачкоў у 69 гульнях, пры карыснасці «-5» і 14 хвілінах штрафу.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў «Тампе» (5:1). Протас правёў на лёдзе 14:04, нанёс 3 кідкі, заблакаваў 1 стрэл саперніка, дапусціў 1 страту і зарабіў «-1». У сезоне ў Протаса 13 (3+10) набраных балаў у 52 сустрэчах, пры паказчыку карыснасці «-3» і 10 хвілінах штрафу.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Бостан» – «Каламбус» – 2:1 (0:1, 1:0, 0:0, 1:0)

«Манрэаль» – «Флорыда» – 2:5 (1:1, 0:2, 1:2)

«Нью-Джэрсі» – «Рэйнджэрс» – 2:1 (2:0, 0:1, 0:0)

«Атава» – «Філадэльфія» – 5:4 (1:0, 2:1, 1:3, 1:0)

«Пітсбург» – «Нэшвіл» – 2:0 (0:0, 1:0, 1:0)

«Тампа-Бэй» – «Вашынгтон» – 5:1 (2:0, 0:1, 3:0)

«Дэтройт» – «Караліна» – 3:2 (1:0, 1:2, 1:0)

«Чыкага» – «Сэнт-Луіс» – 3:5 (0:0, 1:3, 2:2)

«Эдмантан» – «Лос-Анджэлес» – 2:0 (1:0, 0:0, 1:0)

«Сіэтл» – «Анахайм» – 4:1 (2:0, 0:1, 2:0)

«Сан-Хасэ» – «Вегас» – 4:3 (2:1, 1:1, 0:1, 1:0)