Усе навіны

У вядучага матчаў Лукашэнкi Аўрамчыка паралізаваная частка твару

31 сакавіка, 18:54

Вядучы дамашніх матчаў мінскага «Дынама» і каманды Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Аўрамчык канкрэтызаваў, якія мае праблемы са здароўем.

Па словах Аўрамчыка, тры тыдні таму ў яго забалела вуха, знік густ, а затым паралізавала палову твару. Урачы паставілі дыягназ неўрыт тваравага нерва. Прычына, хутчэй за ўсё, вірусная, а лячэнне вельмі дарагое і доўгатэрміновае, прычым гарантый на поўнае аднаўленне медыкi не даюць.

Раней было вядома толькі тое, што ў Аўрамчыка назіраюцца праблемы з дыкцыяй. З-за гэтага два апошнія выпускі тэлепраграмы «Ясна пра хакей з Дзмітрыем Аўрамчыкам» на канале «Яснае TV» правёў замет яго каментатар Аляксей Рагалевіч. Аднак згаданыя праблемы не перашкодзілі Аўрамчыку адпрацаваць у якасці вядучага матчы каманды Лукашэнкі 18 і 19 сакавіка.