Усе навіны

Летаў – пра 0:3 у серыі з «Юнацтвам»: «Не можа быць, каб за 2 тыдні «Нёман» развучыўся забіваць, гуляць у хакей»

1 красавіка 2023, 08:24

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў пракаментаваў паражэнне ад «Юнацтва» ў плей-оф Экстралігі (5:2, 3-0 у серыі).

– Вязе таму, хто вязе. Мы прайгралі барацьбу абсалютна на ўсіх участках. Хачу папрасіць прабачэння ў балельшчыкаў, што так дрэнна праводзім гэтую серыю.

– Гульню сёння пачаў у варотах Іван Палякоў, не лічыце гэта памылкай?

– Такое бывае. Тут ніхто не застрахаваны ад такіх рыкашэтаў. Вінаваціць яго я не збіраюся. Так здарылася.

–У серыі 0-3, адыходзіць няма куды. Як сабраць усе сілы?

- Паслязаўтра паглядзім, ёсць яны ў нас ці не, ці ёсць дух камандны.

– Куды знікла гульня лідараў: Андрушчанка, Іпатава, Паддубнага?

– Я не скажу, што яны выбітнае згулялі ў серыі з «Хімікам». Тут мне цяжка нешта сказаць. За два тыдні каманда развучылася забіваць, гуляць у хакей? Ды быць такога не можа. За дзень да першай гульні на трэніроўцы ўсё атрымлівалася, усё звінела. І раптам такая серыя... Мне незразумела, – сказаў Летаў.