Усе навіны

Шаранговіч адзначыўся асістам у матчы з «Вашынгтонам». «Д'яблы» вырвалі перамогу ў каманды Протаса ў авертайме

14 красавіка 2023, 08:16

Прайшоў заключны матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. У ім «Нью-Джэрсі», за які выступае беларускі нападаючы Ягор Шаранговіч, у гасцях вырваў перамогу ў авертайме ў «Вашынгтона», за які гуляў беларускі форвард Аляксей Протас, з лікам 5:4.

Протас гуляў у «Кэпіталз» ролю цэнтрфорварда чацвёртага звяна з Нікаля Абэ-Кубэлем і Бэкам Маленстынам.

Шаранговіч гуляў на правым флангу трэцяга звяна. Яго партнёрамі былі Эрык Хаўла і Йеспер Баквіст.

На рахунку Шаранговіча галявая перадача на Эрыка Хаўлу, гол якога пачаў камбэк «Дэвілз», якія да 17-й хвіліны прайгравалі 0:3.

Усяго Шаранговіч правёў на пляцоўцы 14:27, з якіх 0:51 у меншасці, і, акрамя асіста, вызначыўся 3 кідкамі, пры паказчыку карыснасці «+2».

Протас правёў на лёдзе 11:56, з якіх 1:08 у меншасці, нанёс 2 кідкі і зарабіў паказчык карыснасці «0». 11:56, з якіх 1:08 у меншасці

Для Аляксея гэта быў апошні матч у сёлетнім сезоне НХЛ, паколькі «Вашынгтон» заняў 12-е месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі і не прыме ўдзел у сёлетнім розыгрышы Кубка Стэнлі. Протас завяршыў сезон з 15 (4+11) набранымі баламі ў 58 сустрэчах, пры паказчыку карыснасці «-8» і 12 хвілінах штрафу.

Шаранговіч набраў 30 (13+17) ачкоў у 75 гульнях рэгулярнага чэмпіянату, пры карыснасці «-3» і 16 хвілінах штрафу. Ягор перапыніў серыю без набраных балаў з 8 гульняў.

«Нью-Джэрсі» беларуса фінішаваў на другім месцы ў Сталічным дывізіёне.