Мароз, Звягін і яшчэ 7 беларусаў патрапілі ў выніковыя спісы цэнтральнага скаўцкага бюро НХЛ перад драфтам-2023
Цэнтральнае скаўцкае бюро НХЛ апублікавала выніковыя спісы кандыдатаў на драфт-2023. Сярод іх 9 беларускіх хакеістаў.
Спісы дзеляцца на палявых гульцоў і варатароў, якія выступаюць у Еўропе (144 палявых і 12 варатароў) і Паўночнай Амерыцы (224 палявых і 32 варатары).
У спіс еўрапейскіх гульцоў трапілі нападаючыя Ягор Рымашэўскі (#36), Іван Аношка (#39), Вадзім Мароз (#49), Сцяпан Звягін (#75), а таксама абаронцы Канстанцін Валочка (#42) і Данііл Карповіч (#59) .
У спіс гульцоў, якія выступаюць у Паўночнай Амерыцы, трапілі нападаючыя Андрэй Лaшкo (#68), Ягор Сідараў (#81) і Данііл Боўраш (#163).
18-гадовы Рымашэўскі гуляў у МХЛ за маскоўскае «Дынама». Усяго ў яго 36 гульняў, 27 (13 14) ачкоў, карыснасць «-1».
18-гадовы Аношка выступаў за «Дынама-Шыннік» у МХЛ. На яго рахунку 55 матчаў і 54 (21+33) ачкі, карыснасць «-3». Таксама ён згуляў у плэй-оф 2 матчы за «Дынама-Маладзечна» і аформіў асіст.
19-гадовы Мароз правёў 39 матчаў за менскае «Дынама» і набраў 14 (5+9) ачкоў, карыснасць «-1». У МХЛ за «Дынама-Шыннік» ён згуляў 11 паядынкаў і набраў 9 (2+7) балаў, карыснасць «-4». У плэй-оф Экстралігі за жлобінскі «Металург» у яго 9 гульняў, 2 (1+1) ачкі, карыснасць «-2».
19-гадовы Звягін гуляў за «Дынама-Шыннік» у МХЛ. Усяго ў яго 37 матчаў і 33 (14+19) ачкі, карыснасць «+6».. Таксама ён выступаў за мiнскае «Дынама» у КХЛ, дзе правёў 18 сустрэч, закінуў 1 шайбу, зарабіў паказчык карыснасці «-3».
17-гадовы Валочка таксама выступаў «Дынама-Шыннік» у МХЛ. У яго 48 матчаў, 21 (8+13) бал, карыснасць «-11». За U18 у плэй-оф вышэйшай лігі ў яго 11 сустрэч і 2 галявыя перадачы, зарабіў паказчык карыснасці «+1».
18-гадовы Карповіч згуляў 54 матчы ў МХЛ за «Аўта», набраў 37 (11+26) балаў, карыснасць «-1».
18-гадовы Лaшкo за «Шыкуцімі» набраў 71 (22+49) ачко ў 72 гульнях QMJHL.
18-гадовы Сідараў за «Саскатун» набраў 88 (45+43) ачкоў у 62 гульнях WHL.
19-гадовы Боўраш за «Руэн-Наранду» набраў 79 (46+33) ачкоў у 73 гульнях QMJHL.