Усе навіны

Шаранговіч дэбютаваў у плей-оф НХЛ. «Нью-Джэрсі» беларуса разгромна прайграў у другім матчы з «Рэйнджэрс»

21 красавіка, 08:12

У НХЛ прайшоў другі матч серыі плэй-оф, у якім «Нью-Джэрсі», за які выступае беларускі нападаючы Ягор Шаранговіч, саступіў на хатняй пляцоўцы «Рэйнджэрс» з лікам 1:5. Лік у серыі: 0 – 2.

Для Ягора Шаранговіча гэты матч стаў дэбютным у плей-оф НХЛ. Беларус выйшаў на лёд у чацвёртым звяне з Майклам Маклаўдам і Натанам Бастыянам.

У выніку Шаранговіч адыграў 11:51, з якіх 03:40 у меншасці, здзейсніўшы 2 страты.