Усе навіны

Кубак Стэнлі: «Нью-Джэрсі» без Шаранговіча выйграў у «Рэйнджэрс», «Таронта» саступіла «Тампа-Бэй», «Вегас» выбіў «Вініпег»

28 красавіка, 08:30

У ноч на 28 красавіка адбыліся матчы першага раўнда плэй-оф НХЛ.

Беларускі нападаючы «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч не прыняў удзел у матчы. Гэтая чацвёртая сустрэча ў серыі, якую форвард прапусціў. У плэй-оф у Шаранговіча 1 гульня без набраных ачкоў.

Першы раўнд

«Таронта» – «Тампа-Бэй» – 2:4 (1:1, 0:1, 1:2)

«Таронта» вядзе ў серыі: 3-2

«Нью-Джэрсі» – «Рэйнджэрс» – 4:0 (1:0, 2:0, 1:0)

Нью-Джэрсі вядзе ў серыі: 3-2

«Вегас» – «Вініпег» – 4:1 (1:0, 3:0, 0:1)

«Вегас» выйграў серыю: 4-1