Усе навіны

Міхаiл Грабоўскі: «Рускі хакей – гэта іншы ўзровень. Гэта вялікі плюс для Беларусі. Нельга варыцца ва ўласным соку»

27 красавіка, 21:03
4

Генеральны менеджэр зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі падзяліўся меркаваннем наконт цяперашняй каманды. Нагадаем, зборная Беларусі працягвае рыхтавацца да серыі матчаў супраць Расіі-25.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Апошнія пяць гадоў мы прыцягваем шмат маладых хлопцаў. І гэты шлях выбраны, таму што сама сітуацыя нам не дае магчымасці ўдзельнічаць у чэмпіянатах свету і Алімпіядзе. Ёсць магчымасць прыцягваць моладзь, працаваць з ёй. У яе ёсць будучыня. Калі паглядзець колькасць гульцоў, якіх мы праверылі, ніколі такой не было. Цяпер ёсць выбар. У мяне такога выбару не было. Калі я прыязджаў, былі адны ветэраны.

Цяпер побач з імі такія ж маладыя хлопцы, сярод іх ёсць канкурэнцыя. А для нас гэта перспектыва на будучыню мець добрых хакеістаў у зборнай краіны. Плюс ёсць МХЛ. Гэта вялікая перавага. Не разумеў, чаму шмат год у нас не было каманды ў лізе. Многія пакуль яшчэ не гатовы гуляць сярод дарослых. Але, выступаючы ў маладзёжцы, яны ўжо атрымліваюць вопыт гульні з будучымі майстрамі.

Рускі хакей – гэта іншы ўзровень. Гэта вялізны плюс для нас. Нельга варыцца ва ўласным соку.

Ці можна стварыць прадукт чэмпіянату Беларусі і нічога не рабіць? Для нас прадукт толькі тады, калі яго можна прадаць некуды потым. Канкурэнцыю ніхто не адмяняў. Будзе канкурэнцыя – будзем расці. Будзе выбар. МХЛ – гэта прыступка. Гэта правільны этап для развіцця нашых маладых ігракоў. Ад беларускага чэмпіянату, МХЛ да КХЛ. Гэтыя ўсе праекты робяць наш хакей лепш, – сказаў Грабоўскі.

Паказаць яшчэ 4