Усе навіны

Супрацоўніца «Беларусь 1» Камыш – найлепшая журналістка, Арсеній Каўгарэня – найлепшы малады хакеіст і іншыя лаўрэаты сезона экстралігі

29 красавіка, 22:13

29 красавіка ў Мінску прайшла цырымонія закрыцця сезона беларускага хакея. Сталі вядомы ўсе лаўрэаты.

1. Георгій Анаркулаў («Шахцёр») – самы надзейны брамнік па выніках рэгулярнага чэмпіянату. Ён адыграў у 41 матчы (2412 хвілін) і прапусціў усяго 61 шайбу. Яго каэфіцыент надзейнасці (сярэдняя колькасць шайб, прапушчаных за кожныя 60 хвілін) – 1.52.

2. Арцём Волчанкаў («Металург») – найлепшы бамбардзір рэгуляркі сярод абаронцаў. У 55 матчах ён набраў 34 (7+27) ачкі.

3. Віталь Антановіч («Ястрабы») – найлепшы бамбардзір вышэйшай лігі. У яго 83 (43+40) балы ў 50 матчах.

4. Міхаіл Стэфановіч («Шахцёр») і Вячаслаў Іпатаў («Нёман») – найлепшыя снайперы рэгулярнага чэмпіянату (па 25 шайб).

5. Вячаслаў Андрушчанка («Нёман») – найлепшы бамбардзір рэгулярнага чэмпіянату Betera-Экстралігі. У сезоне ў яго 41 матч, 59 (14 45) ачкоў, карыснасць «23».

6. Віктар Пляц з Наваполацка – найлепшы арбітр сезона.

7. «Шахцёр» – найлепшы клуб па працы з гледачамі.

8. Лепшыя прэс-службы: 1 месца - «Металург»; 2 месца - «Ліда»; 3 месца – «Гомель».

9. Ілля Спат («Металург») – самы медыйны хакеіст сезона.

10. Крысціна Камыш (супрацоўніца тэлеканала «Беларусь 1») – найлепшы журналіст.

11. Аляксандр Жыдкіх («Шахцёр») – узнагарода «За адданасць хакею". Ён пераадолеў мяжу ў 1000 матчаў у рэгулярных сезонах.

12. Аляксандр Самойлаў («Металург») – узнагарода самага найлепшага варатара сезона. Ён атрымлівае гэты прыз другі год запар.

13. Арцём Волчанкаў («Металург») – узнагарода самага найлепшага абаронцы сезона.

14. Вячаслаў Іпатаў («Нёман») – узнагарода самага найлепшага нападаючага сезона.

15. Віталь Антановіч («Ястрабы») – самы карысны гулец вышэйшай лігі.

16. Вячаслаў Андрушчанка («Нёман») – прызнаны самым карысным гульцом рэгулярнага чэмпіянату.

17. Мікіта Рэмезаў («Нёман») – самы карысны гулец плэй-оф.

18. Анатоль Варывончык («Нёман») – прыз імя Яўгена Анкуды – найлепшаму генмэнэджэра сезону.

19. Вячаслаў Іпатаў («Нёман») – узнагарода за лепшы гол. Такім прызналі лакрос у яго выкананні ў апошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату супраць «Дынама-Маладзечна».

20. Павел Купчыхін («Металург») – прыз Уладзіміра Копаця дастаецца – аўтару адзінага і пераможнага гола ў сёмым паядынку фінальнай серыі.

21. Арцём Каркоцкі (Дынама-Мінск) - атрымлівае прыз узнагароду Ад маленькіх перамог - да вялікіх за ўклад у развіццё дзіцячага хакея.

22. Арсеній Каўгарэня («Юнацтва») – узнагарода лепшаму маладому гульцу. Ён - рэкардсмен экстралігі сярод бамбардзіраў ва ўзросце да 18 гадоў і стаў лепшым снайперам сваёй каманды ў цяперашнім розыгрышы Кубка Прэзідэнта.

23. Дзмітрый Корчык («Металург») - узнагарода за ўклад у развіццё хакея з шайбай сыходзіць да генеральнага дырэктара БМЗ. Патраніруемы ім «Металург» двойчы запар стаў чэмпіёнам, хлопцы са жлобінскай школы знаходзяцца на лідэрскіх ролях у юніёрскай зборнай і ў «Дынама-Шынніку».

24. Андрэй Антонаў («Юнацтва») - трэці год запар атрымлівае прыз імя Руслана Салея. Прыз імя Руслана Салея: узнагарода дастанецца хакеісту, які праявіў лепшыя лідарскія якасці як на лёдзе, так і за яго межамі на думку кіраўнікоў і галоўных трэнераў Betera-Экстралігі.

25. Яўген Летаў («Нёман») - Кубак імя Уладзіміра Навумава, як найлепшаму трэнеру.

26. Мікіта Рэмезаў («Нёман») - найлепшы хакеіст экстралігі ў сезоне -2022/23!