Усе навіны

Дзмiтрый Баскаў: «Спорт павінен быць па-за палітыкай. Але сёння для многіх кіраўнікоў міжнародных арганізацый становіцца проста палітычным інструментам»

2 траўня, 15:52

Непрызнаны МАК член НАК Беларусі, экс-кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, які пакінуў пасаду ў 2021-м з-за пяцігадовага бана ІІХФ за палітычны ціск на падначаленых, які ў 2020-м знаходзіўся на Плошчы Перамен у момант нанясення смяротных пабояў мясцоваму жыхару Раману Бондарэнку Дзмітрый Баскаў выказаўся пра «спорт па-за палітыкай».

– Скажыце, як вы лічыце, спорт можа быць па-за палітыкай?

– Я лічу, што спорт абавязаны быць па-за палітыкай і доўгі час ён сапраўды і быў па-за палітыкай. Аднойчы, калі прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (Рэне Фазель – заўв. Tribuna.com) прыехаў у Мінск, пасля чаго адмянілі чэмпіянат свету, які павінен быў прайсці ў Мінску.

Я памятаю, ён сказаў тады на сустрэчы прэзідэнта (маецца на ўвазе самаабвешчаны Аляксандр Лукашэнка – заўв. Tribuna.com).

Ён (Фазэль) кажа: «Свет звар’яцеў». Гэта былі сапраўды яго словы. Спорт павінен быць па-за палітыкай. Але сёння для многіх кіраўнікоў міжнародных арганізацый становіцца проста палітычным інструментам. Ды і некаторыя з іх ужо проста забыліся на сваё прызначэнне, што яны павінны займацца папулярызацыяй яго (спорту – заўв. Tribuna.com). Яны робяцца проста аб’ектамі нейкіх палітычных гульняў.

Але ведаеце, як я перакананы, што ўсе гэтыя падвойныя стандарты і палітыка ў спорце, калісьці пройдзе, – сказаў Баскаў.