Трэнер «Нёмана» Летаў: «Калі трыбуны скачуць, нас падтрымліваюць – мурашкі па скуры. Вялікі дзякуй заўзятарам, што адгукнуліся на наш хакей»
Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў расказаў пра заўзятараў у мінулым сезоне.
– Паразважайце пра заўзятараў «Нёмана». Наколькі яны сапраўды былі шостым гульцом?
– Ох, пра іх вельмі шмат сказана, напісана. І відэа шыкоўнае, калі гэтая хваля і калі трыбуны скачуць, калі нас падтрымліваюць. Гэта мурашкі па скуры. Прымушаюць у любым выпадку спартсмена выцягваць з сябе максімум. Таму што яны бачаць, наколькі глядач іх падтрымлівае, перажывае.
І, зноў жа, балельшчыкі прыходзяць, пакідаючы ўбаку ўсе свае справы. Яны прыходзяць атрымаць відовішча, яны прыходзяць атрымаць нейкія эмоцыі. І мы павінны зарадзіць іх гэтымі эмоцыямі. І вялікі дзякуй ім, што яны адгукнуліся на наш хакей. Іх прыходзіла ўсё больш і больш. У канцы сезона, асабліва ў плэй-оф, надзвычайна. Ну, рэальна, з білетамі была праблема. Нават для каманды гэта была праблема, – сказаў Летаў.