Усе навіны

Латвія ўпершыню ў гісторыі выйшла ў паўфінал ЧС

25 траўня, 23:04

Зборная Латвіі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па хакеі.

Латвійцы выйгралі ў зборнай Швецыі (3:1) у 1/4 ЧС-2023.

Такім чынам, краіна-гаспадыня турніру ўпершыню ў гісторыі змагла прайсці ў паўфінал чэмпіянату свету.

Раней каманда з Латвіі даходзіла да чвэрцьфіналу ЧС 5 разоў і кожны раз цярпела паражэнне.

У паўфінале ЧС-2023 зборная Латвіі сустрэнецца з Канадай.