Усе навіны

Кіраўнік IIHF Тардыф: «Рашэнні пра адхіленне Расіі і Беларусі не з'яўляюцца палітычнымі. Мы не прымаем ніякага ціску»

26 траўня, 12:20

Прэзідэнт IIHF Люк Тардыф сказаў, што адхіленне Расіі і Беларусі ад турніраў не звязана з палітыкай.

«Усе рашэнні, прынятыя радай IIHF, накіраваныя на абарону спаборніцтваў і дэлегатаў Расіі, Беларусі. Гэтыя рашэнні не з'яўляюцца палітычнымі.

Мы не дазволім ператвараць абмеркаванні ў палітычныя дэбаты. Мы будзем казаць пра спаборніцтвы, спорт, хачу запэўніць, што мы не прымаем ніякага палітычнага ціску», – сказаў Тардыф на паседжанні кангрэса IIHF у Тампэрэ.

Нагадаем, што што вясной 2022 года IIHF адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Таксама ўжо вядома, што каманды не будуць удзельнічаць у чэмпіянатах свету ў сезоне-2023/24.