Усе навіны
Фота

Прэс-служба мiнскага «Дынама»: «Сайт узламаны і не кантралюецца клубам»

26 траўня, 21:10

Прэс-служба мiнскага «Дынама» заявіла пра страту кантролю над афіцыйным сайтам. Раней там былі размешчаны некралогі на Лукашэнку.

– Дарагія заўзятары!

Сайт «Дынама» узламаны і зараз не кантралюецца клубам. На гэты момант вядуцца неабходныя работы па яго аднаўленні.

Дзякуй за разуменне, – гаворыцца ў паведамленні.

26 траўня на афіцыйным сайце мінскага «Дынама» з'явілісянекралогі на Лукашэнку са словамі «Не забудземся. Не даруем». Сайт перастаў адчыняцца ў Беларусі і за мяжой.