Усе навіны

Сяргей Стась: «Здаецца, гэта першая перамога над Расiяй U20. Няхай гэта «белы» склад, але тым не менш»

28 траўня, 22:20

Галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Сяргей Стась падзяліўся меркаваннем аб перамогу над «белым» складам Расіі U-20 (3:2) у матчы Кубка будучыні.

– Што сказаць? Перамога. Мне падаецца, гэта першая перамога над Расiяй U20. Няхай гэта будзе «белы» склад, але тым не менш. Хлопцы выдатна адпрацавалі два перыяды, затым у трэцім выдаленні крышку падламалі гэтую гульню. Мы рады, што давялі справу да перамогі.

– Учора стартавалі з 0:3, а сёння, наадварот, выйгравалі 3:0. Што вы змянілі ў гульні каманды?

– Мы рыхтаваліся, глядзелі, выбралі сваю тактыку. Хлопцы яе выканалі, асабліва ў першых двух перыядах, у якіх яны гулялі правільна, самааддана. Я ім вельмі ўдзячны за гэтую гульню, – сказаў Стась.