Усе навіны

У Латвіі аб'явілі панядзелак выходным пасля першай у гісторыі бронзы на ЧС па хакеі

29 траўня, 08:55

У Латвіі на начным пасяджэнні Сейма было прынята рашэнне аб'явіць 29 мая святочным днём у сувязі з заваяваннем нацыянальнай камандай трэцяга месца на чэмпіянаце свету.

За законапраект прагаласавала 52 дэпутаты, устрымалася -- 3, супраць не прагаласаваў ніхто.

«Яркае выступленне хакеістаў – нацыянальнае свята! Толькі Сойм можа прыняць рашэнне аб афіцыйным свяце, таму я заклікаю працадаўцаў як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектарах быць гнуткімі і дазволіць найлепшым заўзятарам у свеце ўшанаваць нашых герояў» – пракаментаваў рашэнне прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш.

Нагадаем, пасля першага ў гісторыі праходу ў паўфінал і паражэння ў ім 28 траўня Латвія перамагла каманду з ЗША ў матчы за 3-е месца (4:3) і таксама ўпершыню стала прызёркай ЧС.