Усе навіны

Беларусь – 14-я ў абноўленым рэйтынгу IIHF

29 траўня, 14:05

Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) абнавіла рэйтынг нацыянальных зборных па завяршэнні чэмпіянату свету-2023.

Узначаліла спіс зборная Канады, якая ўзяла 28-ы чэмпіёнскі тытул, на 70 ачкоў апярэдзіўшы каманду з Фінляндыі, якую перамагла ў 1/4 фіналу.

10-ку замкнула Латвія, якая сёлета ўпершыню стала прызёркай ЧС, заняўшы 3-е месца.

Беларусь, якая знаходзіцца пад міжнародным баном ІІХФ, заняла 14-е месца.

Топ-20:

1. Канада – 4150 ачкоў

2. Фінляндыя – 4080

3. Расія – 4050

4. ЗША – 3940

5. Германія – 3835

6. Швецыя – 3800

7. Швейцарыя – 3775

8. Чэхія – 3735

9. Славакія – 3690

10. Латвія – 3610

11. Данія – 3500

12. Нарвегія – 3270

13. Францыя – 3240

14. Беларусь – 3175

15. Казахстан – 3170

16. Аўстрыя – 3135

17. Славенія – 2990

18. Італія – 2970

19. Венгрыя – 2950

20. Вялікабрытанія – 2945

Нагадаем, зборныя Беларусі і Расіі таксама не выступяць на ЧС-2024, які пройдзе ў Чэхіі.