Усе навіны

Скаўт «Караліны» Смірноў: «Беларусь больш набыла ад санкцый IIHF, чым страціла. Часцей гуляе з моцнай зборнай Расіі»

31 траўня, 18:51

Скаўт «Караліны» Алег Смірноў распавёў пра перавагі адхілення для зборнай Беларусі.

«Кубак Будучыні – гэта апошняя магчымасць паглядзець на маладых беларускіх і расійскіх гульцоў напярэдадні драфта НХЛ. Тут былі створаны ўсе ўмовы для дзяцей, каб яны паказалі сваю найлепшую гульню.

Магу сказаць, што зборныя Казахстана і Беларусі больш набылі ад адсутнасці міжнародных матчаў, чым згубілі. Затое ў гэты перыяд яны часцей гуляюць з моцнай зборнай Расіі.

Ну, не ўдзельнічаюць беларусы ў чэмпіянаце свету, нічога страшнага – пройдзе час і будуць удзельнічаць. Галоўнае, каб падрыхтаваліся лепей да вяртання», – сказаў Смірноў.

Нагадаем, што Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе (IIHF) адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.