Усе навіны

Ворсін пра ЧС без Беларусі: «Шмат хто кажа пра заняпад, а я гляджу – каманды не слабыя»

31 траўня, 21:04

Экс-кіраўнік федэрацыі хакея Беларусі і дзяржтрэнер нацыянальнай хакейнай зборнай Яўген Ворсін падзяліўся меркаваннем пра міжнародны бан беларускіх спартсменаў.

– Чаму Міжнародная федэрацыя хакея не ідзе насустрач нашым хакеістам, па-ранейшаму падаўжаюць наш бан?

– Пытанне рытарычнае, ідзе, не ідзе насустрач. Тут роля лідара [ўплывае]. Люк Тардыф не ўзяў на сябе ролю лідара. Можна пра Рэнэ Фазеля казаць усё што заўгодна, што ён сімпатызаваў Беларусі, ён сімпатызаваў Расіі. Але ён быў лідарам. Ён прымаў рашэнні.

І хоць Люк зараз кажа: «Мы не трываем ціску з боку некаторых краін і гэтак далей, мы за чысты спорт і гэтак далей». Але зноў гэта хлусня.

Нас адлучылі зараз ад трэцяга чэмпіянату свету. І, на жаль, мы на Алімпійскія гульні-2026 ужо ні пад якой падліўкай не патрапім, таму што ўжо па выніках гэтага чэмпіянату сфармуецца нейкі склад зборных, які будзе прэтэндаваць на Алімпійскую кваліфікацыю. Паколькі першыя дзевяць месцаў па міжнародным рэйтынгу, восем – італьянцы будуць там яшчэ прэтэндаваць (Алімпіяда-2026 будзе праходзіць у Мілане – заўв. Tribuna.com).

Цяпер многія кажуць пра недасканаласць чэмпіянату, многія гавораць, што слабы. А я гляджу, я гляджу ўсе каманды, каб параўнаць. На гэтым чэмпіянаце першыя 10 каманд – гэта годныя каманды. Не трэба казаць, што яны слабыя, прыехалі прафесіяналы, не прыехалі. Сутнасць не ў гэтым. Многія каманды зараз фарміруюць новыя склады. Расія гэтым займаецца, мы зараз гэтым займаемся. Мы рыхтуемся да таго, што нас дапусцяць, і ў нас будзе на 80 працэнтаў новая каманда. Маладая, зараджаная на дасягненне тых вынікаў, на якія яны будуць здольныя, – сказаў Ворсін.

Нагадаем, што ІІХФ адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.