Усе навіны

Лісавец пра выступленне Германіі і Латвіі на ЧС-2023: «Калі такія вынікі, то калі б Беларусь дапусцілі, таксама нешта маглі забраць»

2 чэрвеня, 10:06
2

Абаронца «Адмірала» і зборнай Беларусі Яўген Лісавец падзяліўся меркаваннем пра вынікі чэмпіянату свету па хакеі-2023, на якім зборная Германіі заваявала сярэбраныя ўзнагароды, а Латвія – бронзавыя.

Нагадаем, што ІІХФ адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Напярэдадні ў Латвіі і Фінляндыі завяршыўся чэмпіянат свету, куды не былі дапушчаныя зборныя Беларусі і Расіі. У выніку немцы сенсацыйна выйгралі срэбра, а латвійцы – бронзу. Ці сачылі за ЧС-2023 і як можаце растлумачыць гэтыя вынікі?

– Калі такія вынікі, то калі б нас дапусцілі, то мы таксама нешта маглі там забраць. Я, калі сапраўды, пільна не сачыў за ЧС, толькі паглядзеў некаторыя гульні групавога этапу і плэй-оф.

– Вы даўно выступаеце за зборную Беларусі. Нядаўна там змяніўся галоўны трэнер і замест Крэйга Вудкрафта каманду ўзначаліў Дзмітрый Квартальнаў. Як успрынялі гэтую ракіроўку і ці знаёмыя вы асабіста з Квартальным?

– З Квартальным асабіста не знаёмы. Што да змены трэнера, то для нас хакеістаў нічога не мяняецца, трэба проста працаваць далей. Як трэба было пры Вудкрафце выкладвацца на поўную, таксама будзе і пры Квартальнаве. Проста гуляць за сваю краіну, – сказаў Лісавец.