Усе навіны

Расіянін Брынкман перайшоў у мінскае «Дынама», «зубры» выкупілі правы на абаронцу

8 чэрвеня, 14:40

Як паведамляе прэс-служба мінскага «Дынама», клуб здзейсніў абмен са СКА. Правы на расійскага абаронцу Арсенія Брынкамана цяпер належаць «зубрам», а піцерцы атрымалі грашовую кампэнсацыю.

Брынкман з'яўляецца выхаванцам СКА. З 2016 года выступаў за каманды сістэмы клуба ў МХЛ, у 2018 замацаваўся ў складзе «СКА-1946». З маладзёжнай камандай СКА абаронца заваяваў бронзавы медаль Кубка Харламава сезона 2018/19.

У сезоне-2022/23 Брынкман на правах арэнды гуляў у ВХЛ за «Югру», за якую набраў 19 (5+14) ачкоў у 52 матчах пры паказчыку карыснасці «+17». Ён самым дзейсным абаронцам каманды.

Раней гуляў у МХЛ за «Срэбраных ільвоў», «СКА-Варагі», «СКА-1946», у ВХЛ – за «СКА-Няву», у КХЛ – за СКА. Усяго ў КХЛ Брынкман згуляў 11 матчаў, 4 (1+3) ачкоў, «+1».