Усе навіны

Прэзыдэнт «Барыса» Іванішчаў: «У Скабелкі яшчэ год кантракту. Пакуль нічога мяняць не будзем»

8 чэрвеня, 20:01

Прэзыдэнт «Барыса» Барыс Іванішчаў распавёў пра будучыню беларускага галоўнага трэнэра каманды Андрэя Скабелкі. Раней спецыяліст пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Казахстана.

– Да галоўнага трэнера Андрэя Скабелкi застаўся поўны давер пасля няўдалага мінулага сезону?

– У яго яшчэ год кантракту. Мы пакуль нічога мяняць не будзем. Былі пэўныя складанасці ў мінулым сезоне з-за траўм. У пачатку мы ішлі годна – на трэцім месцы. Потым пайшла серыя траўмаў вядучых гульцоў, і мы не змаглі выправіць сітуацыю. Мы замянялі іх гульцамі з чэмпіянату Казахстана, але дзесьці не хапіла хлопцаў, – сказаў Іванішчаў.