Усе навіны

Уладзіслаў Калячонак: «У Амерыцы цікавяцца: адкуль я, з якой школы пачынаў, хто мяне вучыў. Заўсёды прыемна расказваць»

10 чэрвеня, 12:55

Абаронца сістэмы «Арызоны» Уладзіслаў Калячонак паведаміў, што з задавальненнем распавядае пра школу мінскага «Дынама».

– Вы ўвойдзеце ў гісторыю школы «Дынама-Джуніверс» як першы, хто прабіўся ў НХЛ.

– Вельмі прыемна быць першым, але я спадзяюся, што многія хлопцы змогуць пабіць маё дасягненне. Дабрацца да значна большых вышынь. Я стараюся працаваць кожны дзень, быць лепей. Таму паглядзім.

– За акіянам пытаюцца, што за школа «Дынама»?

– Цікавяцца: адкуль я, з якой школы пачынаў, хто мяне вучыў. Вядома, расказваю пра родную школу. Заўсёды прыемна, – сказаў Калячонак.