Усе навіны

Кітараў працягне выступаць за «Юнацтва»

10 чэрвеня, 16:25

Як паведамляе прэс-служба «Юнацтва», нападаючы Аляксандр Кітараў працягне выступаць за мінскі клуб.

У мінулым сезоне нападаючы правёў 36 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце, у які набраў 17 (10+7) ачкоў. У плэй-оф экстралігі Кітараў стаў лепшым снайперам і другім бамбардзірам каманды, набраўшы 7 (4+3) балаў у 11 сустрэчах.

Кітараў выступае за «Юнацтва» ўжо тры гады. Ён чатыры разы перамагаў у чэмпіянаце Беларусі. Нападаючы таксама мае вопыт гульні ў КХЛ і за зборную Беларусі.