Усе навіны

Воранаў перайшоў у «Сокал» з ВХЛ

13 чэрвеня 2023, 14:01

Беларускі абаронца Павел Воранаў падпісаў кантракт з «Сокалам» з ВХЛ.

Мінулы сезон ён пачынаў у новакузнецкім «Металургу», дзе за 26 матчаў зарабіў 7 (2+5) ачкоў. У «Хіміку» за 9 паядынкаў рэгулярнага чэмпіянату вызначыўся адным асістам. У паядынках плэй-оф удзелу не прымаў, аднак стаў чэмпіёнам ВХЛ.