Сяргей Сушко: «У маскоўскім «Дынама» мэта – зрабіць адзіную каманду і на пляцоўцы, і ў офісе»
Беларускі генеральны дырэктар маскоўскага «Дынама» Сяргей Сушко падзяліўся меркаваннем пра свае прызначэнне.
- Адчуванні ад прызначэння асаблівыя, «Дынама» – гэта брэнд № 1 у спорце, таму для мяне гэта вялікая адказнасць. Варыянт з маскоўскім «Дынама» ўзнік вельмі проста, я знаёмы з прадстаўнікамі заснавальнікаў клуба.
Яны зрабілі мне прапанову, мы пагаварылі і ўсё зраслося. Дзякуючы падтрымцы заснавальнікаў і атрымаўся пераезд у маскоўскае «Дынама». Хачу ім падзякаваць за аказаны давер.
– Якія задачы перад вамі ставяцца?
– У спорце заўсёды задачы максімальныя. Калі мяне прадстаўлялі, я сказаў, што мэта – зрабіць адзіную каманду і на пляцоўцы, і ў офісе. Усе павінны працаваць як адзінае цэлае. Калі мы будзем камандай ва ўсіх сферах, то ўсё ў нас атрымаецца.
– Прэзідэнт клуба Віктар Генадзевіч Варонін адзначаў, што ў вас ёсць добрае паразуменне з трэнерскім штабам і асабіста з Аляксеем Кудашовым. Ці атрымалася вам ужо паразмаўляць?
– Першае, што мы зрабілі разам са спартовым дырэктарам Аляксеем Сопіным – гэта сустрэліся з Аляксеем Кудашовым. Я прыхільнік таго, каб паміж усімі супрацоўнікамі клуба, офіса было паразуменне, не павінна быць канфрантацый. Калі мы будзем жыць адной мэтай і старацца дзеля выніку, тады і праца офіса будзе бачная, – сказаў Сушко.