Усе навіны

Ягор Шаранговіч: «Было цяжка пакідаць мінскае «Дынама»: быў капітанам, атрымлівалася, хацеў дайграць сезон. Агент сказаў «не»

21 чэрвеня 2023, 10:34

Беларускі нападаючы «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч распавёў пра перыяд у мінскім «Дынама» ў 2020-м годзе, а таксама пра сям'ю як матывацыю.

– Калі ўжо прыехаў у Беларусь [у кавідны год], блін, без хакея было наогул сумна, быў вялікі прамежак.

Я, дарэчы, [агенту] Дэну [Мільштэйну] таксама казаў: «Дэн, хачу гуляць у хакей». Таму што незразумела, што будзе ў Амерыцы з ковідам гэтым, таму што сезоны ў АХЛ яны не хацелі, не ведаю, як гэта сказаць, пачынаць: не разумелі, альбо даігрываць трэба, як НХЛ вырашылі дайграваць сезон.

І я Дэну кажу: «Давай, ну, можа, у [мінскае] «Дынама» атрымаецца ў арэнду пайсці пагуляць? Каб не проста, ведаеш, сядзець дома і трэніравацца там у зале, на лёдзе індыдуальна, а каб можна было пагуляць у хакей.

І ў гэты момант, так, мы дамовіліся з «Дынама». Ну і трэнер адразу сказаў, што, маўляў, я табе дам гуляць, ты будзеш гуляць. Ну і ўсё.

Насамрэч мы правялі добрую падрыхтоўку з «Дынама» на прэсезонцы. Насамрэч пасля гэтай прэсезонкі адчуваў сябе рэальна вельмі класна. Класны быў трэнер, і афігенна папрацавалі.

І калі сезон пачаўся, і, ведаеш, калі табе трэнер пачынае давяраць цалкам, ты можаш памыляцца, і што нават хоць адна гульня будзе не вельмі, ты разумееш, што ўсё роўна далей будзеш гуляць.

Калі такі давер ідзе, адразу і ўпэўненасць расце ў сабе.

– Цябе капітанам нават зрабілі, хоць вопытных гульцоў хапала ў камандзе на той момант.

– Ну, я быў спачатку асістэнтам, але гэта ўжо для мяне было здзіўленнем. І, вядома, гэта вельмі прэстыжна, калі табе, колькі мне было, 20 гадоў, мусіць, не памятаю, 20 ці 21…

– Ну ты адзін з самых маладых быў.

– Так, ну так. І вось калі табе асістэнты даюць, ты разумееш, што ўсё, ты па-любому павінен паказваць добрую гульню, стабільную.

Я лічу, гэты сезон у КХЛ рэальна надаў вялікі штуршок, бо атрымаўся тамака вельмі добры сезон. І Дэн ужо мне тэлефанаваў, казаў, маўляў, ну ўсё, трэба ехаць у асноўны лагер, цябе заўважылі, і зараз ужо іншы шлях, каб прабівацца ў НХЛ.

Але таксама было цяжка пакідаць каманду на той перыяд, калі ты капітан каманды, калі ў цябе класна атрымліваецца, і я Дэну кажу, маўляў, блін, можа атрымаецца, тут сезон дагуляць. І ён такі: «Не, ні ў якім разе». Я такі: «Усё, я зразумеў, усё, едзем туды».

Ведаеш, яшчэ быў такі момант цяжкі таксама: ужо з [жонкай] Дашай быў разам, не ведаю, дзесьці паўгода, і ковід, цяжка візу амерыканскую адкрыць, тыпу, блін, ну як будзем на адлегласці?!

І вырашылі быць разам ужо да канца жыцця на гэты момант. Я лічу, таксама вялікі штуршок дала Даша, бо гэта, можна сказаць, мае першыя адносіны сур'ёзныя.

– Такія рэчы, як шлюб, як нараджэнне дзіцяці надаюць матывацыі?

– Так, вядома, так я і кажу, гэта ўвогуле ў мяне, першыя сур'ёзныя адносіны з Дашай, і шлюб… І гэта вялікі штуршок, таму што ты павінен паказваць сябе заўсёды з лепшага боку, што ў хакеі, што ў жыцці.

– Твая галоўная матывацыя – гэта сям'я, можна так сказаць?

– Так.

– Сто адсоткаў?

– Так, вядома, – сказаў Шаранговіч.