Усе навіны

Уладзіслаў Шыла: «У Канадзе прыходзяць, хутчэй, не заўзець за каманду, а проста адпачыць»

27 чэрвеня 2023, 14:03

Беларускі хакеіст Уладзіслаў Шыла, які правёў мінулы сезон у WHL за «Прынс-Альберт Райдэрс» і «Вініпег Айс», расказаў пра тое, як хадзіў на матчы НХЛ, і пра канадскіх заўзятараў.

– Сустрэчы НХЛ паглядзелі?

– Так, першы раз патрапіў яшчэ ў мінулым сезоне. Наведаў гульню «Вініпега» і «Каларада». А сёлета хадзілі на цудоўны матч «Бостан» – «Эдмантан», калі Конар Макдэвід забіў 50-ю шайбу ў сезоне. НХЛ па тэлевізары і ўжывую – дзве вялікія розніцы. Вельмі крута.

– Сапраўднае шоу?

– У Канадзе заўзятары прыходзяць хутчэй не заўзець за каманду, а проста адпачыць, паглядзець на гульню. Хаця, калі ў фінале мы выступалі ў ЗША, фанаты па-сапраўднаму заўзелі за каманду: крычалі, спявалі, падбадзёрвалі. Гэта, безумоўна, дадае сіл, – сказаў Шыла.