Усе навіны

Бержэрон абвясціў пра завяршэнне кар'еры - ён двухразовы алімпійскі чэмпіён і ўладальнік Кубка Стэнлі

25 ліпеня 2023, 18:34

Форвард Патрыс Бержэрон завяршыў прафесійную кар'еру хакеіста. 38-гадовы канадзец дэбютаваў у НХЛ у сезоне 2003/04 у складзе «Бостана», за якую правёў усю кар'еру. Разам з «Бруінс» у 2011 годзе выйграў Кубак Стэнлі. Усяго ў НХЛ набраў 1040 (427+613) ачкоў у 1294 матчах рэгуляркі. У плэй-оф - 128 (50+78) балаў у 170 сустрэчах. Шэсць разоў заваяваў «Сёлку Трофі» як найлепшы нападаючы абароннага тыпу. У складзе зборнай Канады выйграў Алімпіяды ў 2010 і 2014 гадах.