Усе навіны

Тарасевіч працягне кар'еру ў «Ашаве» з OHL

6 жніўня 2023, 10:12

Беларускі нападнік Мікіта Тарасевіч працягне кар'еру ў канадскай «Ашаве», якая выступае ў OHL.

У мінулым сезоне форвард выступаў за «Норт-Бэй» у той жа лізе, у 65 матчах рэгулярнага чэмпіянату набраў 45 (16+29) балаў. У плэй-оф запісаў у свой актыў 5 (1+4) ачкоў у 19 паядынках.