Світа – пра 3:0 над «Лідай»: «Брэст» быў добры як каманда. Кожны гулец прынёс уклад»
Галоўны трэнер «Брэста» Уладзімір Світа пракаментаваў перамогу над «Лідай» (3:0) у матчы Кубка Салея.
– Сёння была гульня, перамога ў якой давала нам шанцы рухацца далей па турнірнай табліцы для траплення ў тройку. Папрасіў хлопцаў спрацаваць як каманда, як адзінае цэлае, таму што «Ліда» – гэта добры калектыў, укамплектаваны, з вялікай колькасцю легіянераў (сёння іх гуляла дзевяць). Нашым гульцам прыйшлося прыкласці намаганне, каб нядрэнна згуляць сёння. Яны гэта зрабілі, малайцы.
– Адзначыце каго-небудзь з гульцоў?
– Сёння была добрая каманда! Кожны гулец прынёс уклад: хтосьці лез на вароты, хтосьці зарабіў выдаленне, хтосьці забіў гол. Кожны ўклаў у гэтую перамогу часцінку сябе.
– Раней гулялі таварыскія сустрэчы з «Лідай». Наколькі сённяшні матч адрозніваўся ад тых? Ці прайшоў ён больш гладка?
– Усе тры гульні з «рыцарамі» былі цяжкімі. Недзе там нам крыху пашанцавала, сёння надзейней згулялі. У чэмпіянаце зараз няма аўтсайдэраў, лёгкіх супернікаў няма.
– Пакуль толькі адзін матч у бягучым розыгрышы Кубка Салея быў згуляны «на нуль», але сёння Броннікаў зарабіў шатаўт. Супернік мала атакаваў або аддасце належнае абароне?
– Абарона надзейна згуляла і варатар быў нядрэнны, – сказаў Світа.