Стась – пра паражэнне ад «Віцебска»: «Можа, усім «Гомелем» у царкву схадзіць, а то шэсць шайб за шэсць гульняў»
Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась пракаментаваў паражэнне ад «Віцебска» ў чэмпіянаце Беларусі.
– Мучымся, не можам мы больш адной шайбы закінуць, хоць і дастаткова перакідалі, у два разы. Вада камень точыць, таму будзем працягваць працаваць, шукаць шляхі.
– Наколькі свой негатыўны адбітак наклала паўза паміж Кубкам Салея і першым турам чэмпіянату?
– Негатыўнага адбітка няма. Мы добра папрацавалі, проста, мусіць, яшчэ не адышлі. Зробім высновы, было шмат добрага ў гэтай гульні. Трэці перыяд выдатна былі нацэлены на вароты, але шайба проста не ішла. Можа, усёй камандай у царкву схадзіць, а то шэсць шайбаў за шэсць гульняў. Дурныя памылкі ў абароне, страта канцэнтрацыі.
– Не пазайздросціш зараз вашай камандзе з графікам, на выездзе два дзеючыя фіналісты. Наколькі складана будзе ўчапіцца?
– У нас такая сітуацыя з нашай пляцоўкай, мы вандруем. Але я думаю, што мы ўсё роўна будзем гуляць на перамогу, знаходзіць шляхі, – сказаў Стась.