Калдыс пасля 5:4 над «Нафтахімікам»: «Не мог уявіць, што закіну дзве шайбы»
Гулец мінскага «Дынама» Яні Калдыс падзяліўся меркаваннем аб матчы «Нафтахімікам» (5:4 АТ).
У першай гульні сезона КХЛ хакеіст закінуў дзве шайбы.
– Такім прадстаўляў дэбют?
– О не. Не мог уявіць, што закіну дзве шайбы. Па-першае, было класна нарэшце згуляць у афіцыйным матчы пасля серыі выставачных гульняў і адчуць узровень КХЛ. Па-другое, выдатна, што мы перамаглі. Гэта самае галоўнае.
– Калі да гэтага набіраў тры ачкі за гульню?
– Ух. Адразу не ўспомню. Але ў двух папярэдніх сезонах быццам бы такое здаралася некалькі разоў.
– Пасля матчу ты зрабіў фота з Андрэем Стасем і Нікам Мёрклі.
– Нік зрабіў класны пас у авертайме. Андрэй – капітан, перадаў мне капялюш найлепшага гульца, плюс ён таксама зрабіў шмат важных рэчаў для перамогі (блокшоты, выйграныя ўкідванні).
– Што было ў распранальні ў першым перапынку?
– Мы пачалі не так, як трэба. Трэнеры падказалі, што нам трэба выправіць. Гэта дапамагло, – сказаў Калдыс.