Усе навіны

У апошніх 10 матчах «Дынама-Маладзечна» перамагло ў 3-х, кожны раз – «Брэст»

5 верасня 2023, 15:12

«Дынама-Маладзечна» у апошніх 10 матчах атрымала тры перамогі. Усе яны – над «Брэстам». Улічваліся матчы не толькі Экстралігі, але і перадсезонкі, і Кубка Салея, у якім брастчане занялі трэцяе месца, а каманда з Маладзечна не выйшла з групы.

Дынамаўцы тройчы прайгралі «Нёману» (3:4, 3:5, 1:4), і па разе «Шахцёру» (3:4), «Юнацтву» (3:4), «Лідзе» (0:3) і «Хіміку» (3:4).