Трэнер «Ліды» Чух: «У пачатку матча з «Нёманам» у нас выйшла чахарда з брамавай лініяй. Паставілі Майсяенку – не справіўся»
Галоўны трэнер «Ліды» Юры Чух падзяліўся ўражаннямі пасля гульні з «Нёманам» (3:5) у Экстралізе.
– Дзякуй Яўгену Уладзіміравічу Летаву за цёплыя словы. Пагаджуся, усе тры перыяды былі рознымі. Сапраўды, першы атрымаўся прадуктыўным для «Нёмана», у другім, пасля закінутай шайбы, ужо мы завалодалі ініцыятывай, кантралявалі гульню і змаглі скараціць адставанне да мінімуму. Але ў трэцім дапусцілі пару памылак.
Калі прыбраць першы перыяд… У пачатку матча ў нас выйшла чахарда з брамавай лініяй. Асноўны галкіпер проста перад гульнёй, перад самым выхадам на лёд адчуў сябе дрэнна. Паставілі Віктара Майсяенку, але ён, на жаль, не справіўся. Магчыма, не быў гатовы.
Дзякуй заўзятарам. Вясёлы хакей, шмат шайб, думаю, матч гледачам спадабаўся.
– Ільяс Гафіулін усё ж выйшаў на гульню з першай хвіліны…
– Уносіць змены ў пратакол было некалі, таму, каб выканаць усе фармальнасці, ён выйшаў у стартавым складзе і змяніўся пры першым жа прыпынку. Бывае, гэта хакей, – сказаў Чух.