Усе навіны

Казьянін вярнуўся ў «Дынама-Маладзечна»

13 верасня 2023, 12:15

Нападаючы Ілля Казьянін вярнуўся ў «Дынама-Маладзечна».

У пачатку траўня форвард падпісаў кантракт з «Молатам» з ВХЛ.

Цяпер гулец аднаўляецца пасля траўмы.

Мінулы сезон Казьянін правёў у складзе «Дынама-Маладзечна». У 51 матчы набраў 15 (6+9) ачкоў пры паказчыку карыснасці «+5».